Танкавы батальён 11-й механізаванай брыгады працягвае навучанне ў РФ

Вучэнні на палігоне Муліна ў РФ

Вучэнні на палігоне Муліна ў РФ / vestinn.ru

Танкавы батальён 11-й механізаванай брыгады працягвае навучанне ў РФ, паведамляе "Беларускі Гаюн".

Было вядома, што беларускія вайскоўцы праходзяць навучанне на палігоне ў Муліне (Ніжагародская вобласць Расіі) у 333-м цэнтры баявой падрыхтоўкі. Напрыклад, у студзені Мінабароны РБ паведамляла пра адпраўку чарговай групы. Меркавалася, што яе ўдзельнікі пасля вяртання будуць працаваць інструктарамі па баявой падрыхтоўцы і перадаваць атрыманы досвед.

У сярэдзіне сакавіка стала вядома пра адпраўку ў Расію вайскоўцаў аднаго з танкавых падраздзяленняў Заходняга аператыўнага камандаванняў Узброеных сіл Беларусі (якое менавіта, не ўдакладнялася). Але ў панядзелак канал 11-й брыгады паведаміў, што для вайскоўцаў аднаго з танкавых батальёнаў арганізавалі выступленне "аўтара-выканаўцы з Ніжняга Ноўгарада". Дзякуючы гэтай інфармацым і стала вядома, што ў РФ знаходзіцца 7-ы асобны танкавы батальён 11-й асобнай механізаванай брыгады.

На занятках у Муліне беларускія вайскоўцы ўдасканальваюць навыкі ў тактычнай стральбе і медыцыне, эвакуацыі з падбітых бронемашын, маскіроўцы танка на полі бою.

У 2023 годзе пад Ніжнім Ногарадам прайшлі навучанне вайскоўцы 355-га асобнага танкавага батальёна 120-й асобнай механізаванай брыгады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі