"Тарпеда-БелАЗ" выйшла на другое месца ў чэмпіянаце Беларусі

Футбалісты "Славіі" / vk.com/fcslaviaby
Футбалісты "Славіі" / vk.com/fcslaviaby

У пятніцу стартаваў 7-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Славія" ў гасцях абыграла "Іслач" — 1:0. Адзіны гол забіў Андрэй Кобец. "Тарпеда-БелАЗ" і "Слуцк" згулялі ўнічыю 1:1. Лік на 21-й хвіліне адкрыў Ігар Заяц, на 67-й яго зраўняў Яўген Шаўчэнка.

У суботу згуляюць брэсцкае "Дынама" і "Нёман", "Белшына" і БАТЭ, "Мінск" і "Гомель", у нядзелю сустрэнуцца мінскае "Дынама" і "Шахцёр", "Смаргонь" і "Нафтан".

У першынстве лідзіруе мінскае "Дынама" — 15 ачкоў, у "Тарпеда-БелАЗ" — 14, у "Шахцёра" — 13 ачкоў і матч у запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі