Тата і дачка сталі рэкардсменамі сярод уладальнікаў вялікіх языкоў. Відэа

47-гадовы жыхар амерыканскага горада Сіракузы Браян Шленкер і яго дачка 14-гадовая Эмілі сталі рэкардсменамі ў незвычайнай намінацыі. У іх вялікія языкі. Шырыня языка мужчыны складае 8,6 см, у дзяўчынкі яна складае 7,3 см. Delfi адзначае, што пра сваю ўнікальнасць яны даведаліся выпадкова.

Браян Шленкер кажа, што ўсё пачалося з чытання Кнігі рэкордаў Гінэса. Ён прачытаў, што ў жыхара Аўстраліі шырыня языка складае 7,9 см. Шленкер вырашыў вымераць свой язык і патэлефанаваў прадстаўнікам Кнігі рэкордаў. Яго дачка мае лепшы вынік сярод жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі