Таварыскія матчы футбольнай зборнай Беларусі пакажуць у жывым эфіры
Таварыскія матчы футбольнай зборнай Беларусі пакажуць у жывым эфіры. Трансляцыі запланаваў тэлеканал "Беларусь 5", інфармуе "Прессбол".
25 сакавіка каманда Аляксандра Хацкевіча згуляе ў Ерэване са зборнай Арменіі, а 29 сакавіка — у Падгорыцы са зборнай Чарнагорыі. Першы матч пачнецца а 18-й гадзіне паводле беларускага часу, другі — а 19-й.