Таварыскія матчы футбольнай зборнай Беларусі пакажуць у жывым эфіры
Таварыскія матчы футбольнай зборнай Беларусі пакажуць у жывым эфіры. 27 траўня беларусы згуляюць у Белфасце з Паўночнай Ірландыяй, 31 траўня — у Корку са зборнай Ірландыі. Абодва паядынкі пачнуцца ў 21.45 паводле беларускага часу. Пабачыць іх можна будзе на тэлеканале "Беларусь 5", паведамляе "Прессбол".
Адзначаецца, што матч Паўночная Ірландыя — Беларусь будзе каментаваць Уладзімір Навіцкі, а гульню Ірландыя — Беларусь пракаментуе Аляксандр Дзмітрыеў.
Каманда Аляксандра Хацкевіча рыхтуецца да пачатку адборачнага цыклу чэмпіянату свету 2018 года. 6 верасня беларуская зборная прыме на "Барысаў-Арэне" каманду Францыі.