Тэхнічную няспраўнасць на станцыі Смалявічы ліквідоўвалі больш за 6 гадзін

Раніцай 21 верасня ў Смалявічах былі вялізныя чэргі да маршрутак

Раніцай 21 верасня ў Смалявічах былі вялізныя чэргі да маршрутак / smolevichi-24.by

Тэхнічную няспраўнасць на станцыі Смалявічы ліквідоўвалі больш за 6 гадзін. У выніку пасажырскія цягнікі на ўчастку Барысаў — Мінск курсіравалі са спазненнем (да паўтары гадзіны). Аднак, як паведамляе Беларуская чыгунка, праблема была вырашана ў 12:29.

Усё пачалося каля 6-й гадзіны раніцы, калі на станцыі Смалявічы была выяўлена "няспраўнасць кантактнай сеткі". Як піша smolevichi-24.by, "адбыўся парыў кантактнага провада".

Праз спазненне электрычак жыхары Смалявічаў спрабавалі дабрацца да працы на маршрутках. Яны былі перапоўненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі