Тэлескоп Хабл паказаў, як скончыцца Сонечная сістэма (фота)
Касмічны тэлескоп Хабл зняў апошні момант жыцця такой самай зоркі, як нашае Сонца. Фотаздымак апублікавала агенцтва NASA.
Зорка заканчвае сваё жыццё, скідаючы вонкавыя пласты газу, якія сфармавалі кокан вакол ядра зоркі. Ультрафіялетавае святло ад паміраючай зоркі дае свячэнне. Згарэлая зорка, якая называецца белым карлікам, — гэта белая кропка ў цэнтры.
Нашае Сонца таксама будзе выгараць і ахутае сябе зорным смеццем. Праўда, гэтага не здарыцца на працягу яшчэ 5 мільярдаў гадоў.
Як адзначаюць астраномы, наша галактыка Млечны Шлях літаральна ўсеяная такімі зорнымі рэліквіямі, якія называюцца планетарнымі туманнасцямі.