Тэмпературны антырэкорд: у ноч на суботу былі замаразкі да -5 градусаў

Тэмпературны антырэкорд: у ноч на суботу былі замаразкі да -5 градусаў

У ноч на 3 чэрвеня замаразкі на глебе дасягнулі -5 градусаў. Такі паказнік быў зафіксаваны на метэастанцыі Палеская ў Лунінецкім раёне — у гэтых мясцінах глеба на асушаных тарфяніках кепска праводзіць цяпло.

Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, замаразкі ў чэрвені — досыць рэдкая з’ява, але сенсацыі ў гэтым няма. На глебе мінусавая тэмпература фіксуецца ў летні перыяд прыкладна раз на 10 год, а на асушаных тарфяніках яны могуць здарацца ці не кожныя два гады.

Сярэднемесячная тэмпература паветра ў чэрвені па краіне складае 16,2 градуса — гэта лічыцца нормай. Найцяплейшым чэрвенем у пасляваенныя гады быў чэрвеня 1999 года, калі сярэднемесячная тэмпература паветра дасягнула 20,5 градуса. Найхаладней было ў 1962 і 1972 гадах — +13,8 градуса. Абсалютны максімум тэмпературы паветра зарэгістраваны 23 чэрвеня 1964 года ў Беразіне (+35,5), абсалютны мінімум — мінус 2,3 градуса адзначаны ўначы 1 чэрвеня 2001 года на метэастанцыі Палеская і 11 чэрвеня 1982 года ў Оршы.

Для чэрвеня звычайная тэмпература паветра ўдзень складае 20-23 градусы цяпла, уначы — 9-12 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі