Тэракт у Валгаградзе: новыя падрабязнасці (фота, відэа)
Загінулых 16 чалавек, сярод іх — 9-гадовае дзіця. Сведкі кажуць, што ад большых ахвяраў выратаваў паліцыянт, які пайшоў насустрач смяротніцы.
На чыгуначным вакзале ў нядзелю бомбу, нібыта, ўзарвала жанчына-смяротніца. Яна не дайшла да залы чакання, інакш ахвяраў было б значна больш.
Выбуховае прыстасаванне спрацавала паміж уваходнымі дзвярыма вакзала і турнікетамі. Паводле некаторых звестак, адзін з паліцыянтаў заўважыў на ўваходзе падазроную жанчыну і пайшоў ёй насустрач. У гэты момант смяротніца падарвала сябе.
Мяркуецца, што магутнасць выбуховага прыстасавання склала не менш за 10 кг у тратылавым эквіваленце, паведамляе РІА "Новости". Выбух быў такі магутны, што былі пашкоджаныя некалькі паверхаў будынка.
Паводле апошніх звестак, загінулых 16 (сярод іх — 9-гадовае дзіця), параненыя больш за 30 чалавек, 8 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Вядома, што падчас тэракту загінуў адзін паліцыянт, яшчэ 6 праваахоўнікаў атрымалі раненні, адзін з іх — у цяжкім стане.
Расійскія праваахоўнікі пакуль асцярожна гавораць пра жанчыну-тэрарыстку (ёсць версія, што гэта быў мужчына) — праводзіцца расследаванне.
З 1 да 3 студзеня ў Валгаградскай вобласці аб'яўленая жалоба.
Фота — AFP