Тэрмін дзеяння віз па “карце паляка” павялічаць да пяці гадоў
Польскі Сейм рыхтуе змяненні ў закон “Аб карце паляка”.
Пра гэта паведаміў старшыня Камісіі па сувязях з палякамі за мяжой у Сейме Адам Ліпіньскі, які 23 студзеня сустрэўся з гродзенскімі палякамі, інфармуе charter97.org са спасылкай на выданне Głos znad Niemna.
Паводле Ліпіньскага, тэрмін дзеяння візаў, якія выдаюцца па карце паляка, могуць падоўжыць з аднаго году да пяці год.