Топ-5: навіны 1 сакавіка

Топ-5: навіны 1 сакавіка

Лукашэнка: "Мы заўсёды рады бачыць нашых грузінскіх братоў у Беларусі" 

У Мінску прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі. Кіраўнік Беларусі падзякаваў свайму калезе за тое, што Грузія падтрымлівае нашую краіну ў міжнародных арганізацыях.

Лукашэнка адзначыў, што летась аб'ёмы гандлю паміж Беларуссю і Грузіяй выраслі адразу на 63%. Па словах Лукашэнкі, такіх тэмпаў росту, як з Грузіяй, у Беларусі няма ні з адной краінай свету.

Топ-5: навіны 1 сакавіка
Фота Аляксея Янукевіча з архіву Еўрарадыё

Працы на будаўніцтве бізнес-цэнтра каля Курапатаў спыняць як мінімум на тыдзень. Пра гэта на сустрэчы з абаронцамі Курапатаў заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Дарэчы, на прыём да кіраўніка горада не пусцілі журналістаў. Трапіць да чыноўніка змаглі толькі мясцовы жыхар Юрый Сцепанішчаў, палітыкі Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч, а таксама грамадскі актывіст Марат Гаравы. 

Агулам сустрэча цягнулася каля дзвюх гадзін.

Топ-5: навіны 1 сакавіка
Фота: insightsresources.seek.com.au

На сённяшні дзень ў Беларусі дзейнічае 787 адміністрацыйных працэдур, якія неабходна выконваць для вядзення розных відаў бізнесу. Пра гэта на канферэнцыі "Асамблеі дзелавых колаў" распавяла намесніца міністра эканомікі Ірына Касцевіч.

Варта адзначыць, што ўсяго пяць гадоў таму такіх працэдур было на 200 менш. Пры гэтым, па словах чыноўніцы, толькі за апошні год ўлады ўжо адмянілі 41 падобную працэдуру.

Топ-5: навіны 1 сакавіка
Фота: Еўрарадыё

Следчы камітэт завяршыў праверку па графіці "Мінск-Масква", у якое ў кастрычніку невядомы мастак "уплёў" калючы дрот і такім чынам "надаў прапагандысцкаму малюнку хоць нейкі сэнс".

Самога аўтара "дроту" следчыя так і не знайшлі, таму крымінальную справу вырашылі не пачынаць. Аднак, пры гэтым, да адміністрацыйнай адказнасці праваахоўнікі прыцягнулі адразу двух чалавек.

Топ-5: навіны 1 сакавіка
Фота: Еўрарадыё

ФК "Крумкачы" аб'явіў пра зніжкі на 10% для "дармаедаў" на абанементы на хатнія матчы. Як паведамляе прэс-служба футбольнага клуба, для гэтага трэба прадаставіць афіцыйную даведку з падатковай інспекцыі па дэкрэце №3. Вядома, што кошт абанементаў пачынаецца ад 36 рублёў. Такім чынам "дармаеды" змогуць зэканоміць як мінімум, 3,6 рубля.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі