Топ-5: навіны 14 красавіка

Топ-5: навіны 14 красавіка

Слухаць цалкам:

Адкуль беларускія ўлады ўзялі 726 млн долараў, каб сплаціць пазыку за газ?

З 14 красавіка павялічыліся аб’ёмы паставак расійскай нафты ў Беларусь. Цяпер наша краіна будзе штогод атрымліваць па 24 млн тон чорнага золата. Гэта стала магчымым пасля таго, як у чацвер Беларусь і Расія падпісалі пакет дакументаў у нафтагазавай сферы. Пасля чаго наша краіна цалкам ліквідавала запазычанасць за ўжо пастаўлены расійскі газ у 726 млн долараў.

А пра тое, адкуль беларускія ўлады ўзялі грошы, каб сплаціць пазыку, высвятляў Павел Свярдлоў.

Топ-5: навіны 14 красавіка

14 красавіка ў Бішкеку Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у пасяджэнні вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнік Беларусі прапанаваў шэраг мер для паляпшэння працы гэтай арганізацыі.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, 2017 год трэба зрабіць пераломным для Еўразійскага эканамічнага саюза. Кіраўнік Беларусі заклікаў краіны ЕАЭС больш актыўна ствараць зоны свабоднага гандлю з трэцімі краінамі.

Топ-5: навіны 14 красавіка
Фота: spring96.org

Праваабаронцы Беларусі прызналі Змітра Паліенку чарговым палітычным вязнем. Пад сумеснай заявай падпісаліся дзевяць праваабарончых арганізацыяў. Сярод іх цэнтр “Вясна”, "Беларускі Хельсінкскі камітэт", а таксама "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Падставай для крымінальнага пераследу Паліенкі стаў яго ўдзел у мірнай акцыі раварыстаў “Крытычная маса”, якая адбылася 29 красавіка 2016 года. 

Топ-5: навіны 14 красавіка
Фота: МУС

На Барысаўскім палігоне ўзарвалі авіябомбу, якую знайшлі падчас работ па дэмантажы будынка "Белэкспа".

Як распавядала Еўрарадыё, нечаканая знаходка трапілася будаўнікам 13 красавіка. Экскаватар каўшом вынуў авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны з катлавана глыбінёй каля двух метраў.

Сапёры вызначылі, што перад імі знаходзіцца нямецкая авіяцыйная бомба з двума выбухоўнікамі. Вага такой бомбы складае 250 кг, а разлёт аскепкаў ад яе выбуху складае да двух кіламетраў.

Топ-5: навіны 14 красавіка
Фота: belta.by

16 красавіка у Беларусі будзе адзначацца Вялікдзень. Так супала, што сёлета хрысціяне ўсіх канфесій будуць святкаваць адно з самых важных хрысціянскіх святаў у адзін дзень.

З гэтай нагоды Еўрарадыё, пры дапамозе экспертаў, вырашыла прыгадаць вялікодныя традыцыі, якія існавалі ў розных кутках нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі