Топ за тыдзень: Ярмошына пабудавала дом за 300$ тыс. пры дапамозе сяброў з Расіі

Топ за тыдзень: Ярмошына пабудавала дом за 300$ тыс. пры дапамозе сяброў з Расіі

За якія грошы чыноўнікі будуюцца ў Драздах?

Лідзія Ярмошына пабудавала дом у Драздах за “300 тысяч умоўных адзінак”. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама распавяла ў каментары Еўрарадыё.

Па словах чыноўніцы, каб пабудаваць дом, яна прадала кватэру, а таксама пазычыла грошы ў сваіх заможных сябровак з Расіі.

Тым часам, Еўрарадыё высветліла адкуль у былых міністраў, іх намеснікаў ды іншых чыноўнікаў (з сярэднім афіцыйным заробкам у дзве тысячы рублёў) грошы на будаўніцтва элітных катэджаў.

Топ за тыдзень: Ярмошына пабудавала дом за 300$ тыс. пры дапамозе сяброў з Расіі
"Ветэранскі" прадуктовы набор з Брэста. Фота: сацсеткі

9 траўня ў Беларусі адсвяткавалі Дзень перамогі. З нагоды вялікага свята беларускія ўлады вырашылі раздаць ветэранам так званыя “пайкі”. Пры гэтым у кожным раёне ў гэтых наборах былі розныя тавары - ад зубной пасты  і мыла да шклянак гарэлкі і бутэлек віна.

Топ за тыдзень: Ярмошына пабудавала дом за 300$ тыс. пры дапамозе сяброў з Расіі

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка загадаў перагледзець графік працы школ у Беларусі.

Па словах кіраўніка краіны, нельга пачынаць урокі раней за дзевяць гадзін раніцы.

У сваю чаргу Еўрарадыё высветліла, як да ініцыятывы кіраўніка Беларусі ставяцца педагогі, школьнікі і іх бацькі.

Топ за тыдзень: Ярмошына пабудавала дом за 300$ тыс. пры дапамозе сяброў з Расіі
hromadske.ua

Рэдакцыя расследаванняў Громадского сумесна з калегамі з міжнароднай сеткі журналістаў OCCRP прадставіла фільм-расследаванне аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.

Вялікая група незалежных карэспандэнтаў з першых гадзін працавала на месцы здарэння. У фільме старанна прааналізаваны падзеі ночы перад забойствам.

Топ за тыдзень: Ярмошына пабудавала дом за 300$ тыс. пры дапамозе сяброў з Расіі
Фота: ogorod.ru

Сіноптыкі абяцаюць, што анамальна халоднае надвор’е ў Беларусі  павольна адступае. Калі ў чацвер у многіх раёнах нашай краіны яшчэ падаў снег, то ўжо у пятніцу слупок тэрмометра ў Беларусі ў сярэднім падняўся да 15 градусаў цяпла. А на выхадныя ў Беларусі будзе да +20.

Аднак вельмі халоднае веснавое надвор’е можа сур’ёзна адбіцца на сёлетнім ураджаі садавіны-гародніны.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі