Топ за тыдзень: зборная Беларусі па хакеі апынулася ў цэнтры скандалу
Арганізатары хакейнага чэмпіянату прынеслі прабачэнні беларускай камандзе
За інцыдэнт на парыжскім вакзале беларускім хакеістам свае прабачэнні прынеслі прэзідэнт Федэрацыі хакея Францыі Люк Тардзіф і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель. Пра гэта інфармуе Беларуская федэрацыя хакея.
Нагадаем, што 3 траўня французская паліцыя правяла вобшук асабістых рэчаў беларускіх хакеістаў, трэнераў, урача, якія прыехалі для ўдзелу ў чэмпіянаце свету.
У выніку кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі нават выклікала пасла Францыі для разбіральніцтва ў інцыдэнце.
Палітык Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у двух несанкцыянаваных мітынгах — 1 траўня ў Мінску і 3 сакавіка ў Курапатах. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.
Таксама на 15 сутак арышту асудзілі вядомага апазіцыйнага актывіста Яўгена Афнагеля. Ён таксама ўдзельнічаў у вулічнай акцыі 1 траўня ў Мінску.
Акрамя таго, 15 сутак зняволення атрымалі лідар руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык і актывіст Максім Вінярскі. Яны абвясцілі галадоўку.
Шведскія журналісты правялі расследаванне пра кантрабанду нафтапрадуктаў з Беларусі. Рэпарцёры атрымалі дакументы ад былога супрацоўніка КДБ Андрэя Молчана.
Дакументы асвятляюць вядомую гісторыю з пастаўкамі нафтапрадуктаў на Захад пад выглядам распушчальнікаў (каб не плаціць расійскаму боку падаткі). Журналісты прыходзяць да высновы, што да кантрабанды магло мець дачыненне “вышэйшае палітычнае кіраўніцтва Беларусі”.
Лукашэнка заявіў, што для кітайцаў Беларусь — самая блізкая краіна ў Еўропе
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для кітайцаў Беларусь — самая блізкая краіна ў Еўропе.
4 траўня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску адбылася сустрэча кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі СМІ Кітая.
Гаворка ішла найперш пра беларуска-кітайскія адносіны.
Здымак з архіву. Фота: ria.ru
Крычаўскім міліцыянтам пагражаюць крымінальнай справай за паклёп
міністру ўнутраных спраў Ігар Шуневіч
Крычаўскім міліцыянтам пагражаюць крымінальнай справай за паклёп. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным каментары магілёўскай абласной міліцыі.
У ведамстве сцвярджаюць, што ў заявах міліцыянтаў заведама скажоная інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці.
Як паведамляла Еўрарадыё, некалькі міліцыянтаў з Крычава яшчэ ў лютым напісалі ліст міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу.
Яны абураліся, што іх прымушаюць выконваць “план па правапарушэннях” і вяртаць прэміі. Інфармацыя трапіла ў СМІ днямі і атрымала вялікі рэзананс.
Фота: БЕЛТА