Трамп vs Клінтан: гадаем на кубках з кавай
У дзень выбараў прэзідэнта ЗША ў мінскай кавярні пакупнікам наліваюць каву ў кубкі з ініцыяламі Х.К. і Д.Т.(Хілары Клінтан і Дональд Трамп). На выбар. У кавярні кажуць, што збольшага пакупнікам усё адно, што там адбываецца ў Амерыцы і хто стане яе прэзідэнтам. Але ў Еўрарадыё ўсё ж атрымліваецца паразмаўляць з тымі, хто сочыць за падзеямі і аддае перавагу каве з Клінтан або Трампам.
З дзевяці суразмоўцаў пяцёра "прагаласавалі" за Клінтан, трое — за Трампа, адзін выказаўся супраць усіх. Ад кавы не адмовіўся.