"Транснафта": Беларусь ухваліла план ачысткі нафтаправода

Reuters
Reuters

Беларускі бок ухваліў прапанаваны расійскай "Транснафтай" план ачысткі нафтаправода "Дружба". Пра гэта паведаміў 23 мая віцэ-прэзідэнт "Транснафты" Сяргей Андронаў, перадае Reuters. Паводле яго слоў, калі рэалізацыя плана пачнецца 24 траўня, то чыстая расійская нафта паступіць у Польшчу ўжо 9-10 чэрвеня.

"Калегам [з Беларусі] гэты план спадабаўся, і яны ўзялі літаральна кароткі час на яго разгляд", — сказаў топ-менеджар расійскай кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі