Трэба пераключыцца? Стварыце сваю лінію красовак (рэцэпт Трампа) — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / коллаж Влада Рубанова, Еврорадио

Калі шчыра, мы не ўяўляем, як можна пераключыць вас з навін апошніх дзён (і апошніх некалькіх гадоў). Але паспрабуем, пакуль нас усіх канчаткова не паплавіла.

 

Пабухцім пра TikTok

ЕС узяўся за TikTok і пачаў афіцыйна расследаваць, ці не парушае платформа закон аб лічбавых рэсурсах. Сярод іншага — ці дастаткова яна абараняе дзяцей.

"Як платформа, якая ахоплівае мільёны дзяцей і падлеткаў, TikTok павінен цалкам адыгрываць асаблівую ролю ў абароне няпоўнагадовых у інтэрнэце, — кажуць у камісіі. — Мы павінны зрабіць усе высілкі, каб абараніць нашых дзяцей".

Сам TikTok кажа, што ён і так усімі сіламі абараняе дзяцей, і спадзяецца растлумачыць еўрапейцам, як менавіта.

"TikTok упершыню распрацаваў функцыі і налады для абароны падлеткаў і недапушчэння доступу да платформы дзяцей, якім меншза 13 гадоў, — а гэта праблемы, з якімі сутыкаецца ўся індустрыя", — сказаў прадстаўнік TikTok.

 

Залатыя красоўкі Трампа

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запусціў новую лінію красовак "Trump Sneakers". Яны залатыя, а збоку значыцца літара "Т". Пара красовак каштуе каля 400 долараў. Да вечара суботы яны ўсе (тысяча параў) ужо былі распрададзеныя.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ЗША зрабіў гэта на наступны дзень пасля судовага пасяджэння, на якім суддзя абавязаў яго кампанію выплаціць 355 мільёнаў долараў. Гаворка ідзе пра справу аб махлярстве — суд вырашыў, што экс-прэзідэнт ЗША падманам завысіў кошт сваёй уласнасці.

Нужно отвлечься? Создайте свою линию кроссовок (рецепт Трампа) — #ИхНравы
Той самы дзень / the-warsaw.com

"Прывітанне! Я рады, што менавіта ты знайшоў мяне. Мы адпраўляем гэты ліст з гэтым паветраным шарыкам у дзень нашага вяселля, 16 чэрвеня 2022 г. Мы хочам падзяліцца нашай любоўю ў гэты дзень. Так што калі ты знайшоў гэты шарык, калі ласка, звяжыся з намі. Мы дашлем падарунак у знак падзякі. Антон і Мія", — гаварылася ў лісце.

Сын лесніка звязаўся з маладымі. І яны нават паказалі яму фота, зробленае ў дзень вяселля!

Дзякуй шведам за тое, што ў гэтыя дні ў нас ёсць хоць трошкі добрых навін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі