Трамп не стане абараняць краіны NATO з запазычанасцямі

Дональд Трамп

Дональд Трамп / EPA

Дональд Трамп не стаў бы абараняць краіны NATO, калі б яны мелі запазычанасці па фінансаванні альянсу. Пра гэта экс-прэзідэнт ЗША заявіў, выступаючы на мітынгу.

Як прыгадаў Трамп, аднойчы прэзідэнт буйной краіны запытаў, ці дапамагло б NATO у абароне ад Расіі, калі б патрабаванні ЗША па павелічэнні фінансавання вайсковых бюджэтаў не былі выкананыя.

— Не, я б не стаў вас абараняць. Насамрэч, я б заахвочваў іх [Расію] рабіць усё, што яны, чорт вазьмі, хочуць. Вы павінны заплаціць. Ты павінен плаціць па рахунках, — працытаваў Трамп сам сябе.

Калі Трамп ізноў стане прэзідэнтам ЗША, у выпадку найгоршага сцэнара, пад пагрозай апынуцца тыя краіны, дзе на фінансаванне вайсковых патрэб ідзе менш за 2% ад ВУП, як таго патрабуюць правілы альянсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі