У далёкай-далёкай Японіі: тэатр кабукі паказаў сваю версію “Зорных войнаў”
У Японіі тэатр кабукі прэзентаваў спектакль па “Зорных войнах”. Усе ролі ў ім, у тым ліку жаночыя, па традыцыі выканалі толькі мужчыны.
Адзіны паказ пастаноўкі “Зорныя войны Кабукі: Рэн і тры светлавыя мячы” адбыўся 28 лістапада. Як можна здагадацца па назве, яе сюжэт заснаваны на фільмах апошняй трылогіі Джэй-Джэй Абрамса.
Анлайн-трансляцыю на “Ютубе” праводзіў японскі канал "Disney". Відэаверсію спектакля цалкам можа паглядзець кожны ахвотны: