Трэнер Уолц будзе напарнікам Камалы Харыс. Паглядзіце на яго эмоцыі!

Цім Уолц

Цім Уолц / ВВС

Напарнік Камалы Харыс, губернатар Мінесоты Цім Уолц прыняў намінацыю на пасаду віцэ-прэзідэнта, піша ВВС.

У сваёй прамове падчас з'езду дэмакратаў у Чыкага ён расказаў, як рос у маленькім гарадку, а потым будаваў кар'еру настаўніка і трэнера. Ён падзяліўся і вынікамі сваёй працы на пасадзе губернатара Мінесоты, на якую быў упершыню абраны ў 2018 годзе. Сярод поспехаў — бясплатныя школьныя абеды для ўсіх навучэнцаў штата.

Многія яго прыхільнікі прыйшлі на з'езд з плакатамі "Трэнер Уолц", адсылаючы да мінулага палітыка. Сваю прамову, звернутую да прыхільнікаў, Уолц завяршыў футбольнай метафарай.

"Ведаеце, я не казаў за ўсё сваё жыццё такіх гучных прамоваў. Але я сказаў шмат падбадзёрвальных прамоваў. Так што дазвольце мне скончыць на гэтым, каманда. Ідзе чацвёртая чвэрць. Мы прайграем адзін гол. Але мы ў атацы. Мы едзем па полі. І, Божа, у нас правільная каманда", — сказаў Уолц.

Калі ён скончыў, натоўп пачаў скандаваць: "Трэнер!"

Напярэдадні Дэмакратычная партыя зацвердзіла Камалу Харыс кандыдатам у прэзідэнты ЗША. Галасаванне прайшло на агульнанацыянальным з'ездзе партыі ў Чыкага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі