Труп мігранткі з Ірака знойдзены на беларуска-польскай мяжы
Польскі памежнік / pbs.twimg.com
Труп жанчыны "неславянскай знешнасці" знойдзены ў нядзелю на ўчастку беларуска-польскай мяжы ў раёне Аўгустоўскага канала. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на часова выконваючага абавязкі начальніка памежнай заставы "Усава" Яўгена Омеся.
Цела жанчыны было знойдзена ў метры ад беларуска-польскай мяжы, прычым "зафіксаваны відавочныя прыкметы валачэння цела з боку Польшчы ў Беларусь".
Побач з загінулай знаходзіліся трое дзяцей ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў, а таксама мужчына — муж загінулай і пажылая жанчына. Усе яны грамадзяне Ірака. Дарослыя і дзеці былі басанож.
Па словах мігрантаў, польскія памежнікі прывезлі іх да мяжы на машыне і пад пагрозамі выштурхнулі на беларускі бок.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Беларускі бок апавясціў і запрасіў на месца надзвычайнага здарэння работнікаў упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.