Тры медалісты вяртаюцца з Рыа ў Мінск 18 жніўня

Тры медалісты вяртаюцца з Рыа ў Мінск 18 жніўня

Увечары 18 жніўня ў Беларусь вяртаюцца адразу тры прызёры Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. У 20.25 самалёт "Люфтганзы" даставіць з Франкфурта ў Нацыянальны аэрапорт Мінск срэбраных медалістаў у цяжкай атлетыцы Вадзіма Стральцова і Дар'ю Навумаву, а таксама бронзавага прызёра барца грэка-рымскага стылю Джавіда Гамзатава.

Таксама ў Мінск прыбудуць зборныя па акадэмічным веславанні, боксе, парусным спорце, цяжкай атлетыцы, паведамляе сайт НАК.

На сённяшні дзень Беларусь займае ў медальным заліку Алімпіяды 37-е месца. У нашай краіны адзін залаты медаль, два срэбраныя і два бронзавыя. Першае месца на Алімпіядзе трымае зборная ЗША — у яе ўжо 30 залатых узнагародаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі