У адной з беларускіх гімназій увялі адзіную форму для ўсіх настаўнікаў

Настаўнікі маладзечанскай гімназіі

Настаўнікі маладзечанскай гімназіі / "Маладзечанская газета"

У маладзечанскай гімназіі №6 імя Дзямешкі ўвялі адзіную форму для ўсіх настаўнікаў. Як піша "Маладзечанская газета", адпаведнае рашэнне прынялі яшчэ ўвечну на педсавеце.

Дырэктарка гімназіі прапанавала цэнтралізавана закупіць беларускую тканіну і пашыць адзіную форму — дзелавы касцюм у адзіным колеры або агульны элемент. Пярэчыць дырэктарцы, як вынікае з яе словаў, калектыў не наважыўся.

Жорсткіх патрабаванняў да формы не было. Кожны настаўнік выбіраў і заказваў пашыць на свой густ прыдатны від адзення. Галоўнае, каб адзенне адпавядала афіцыйна-дзелавому стылю і мела адзіны колер.

Дарэчы, на фота бачна, што шэры касцюм адзінага мужчыны ў педкалектыве не супадае па колеры з сінімі пінжакамі і камізэлькамі астатніх настаўніц.

Вяртанне адзінай формы для школьнікаў для Беларусі не навіна. А вось адзіная форма для настаўнікаў бадай што выкарыстоўваецца ўпершыню.

У адной з беларускіх гімназій увялі адзіную форму для ўсіх настаўнікаў
Настаўнікі маладзечанскай гімназіі / "Маладзечанская газета"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі