TT-34 рыхтуюць да выхаду новы альбом
У ім гурт прадэманструе сябе пасталеўшым.
Гурт TT-34 завяршае запіс новага альбома. Палова песень з будучага лонгплэя ужо размешчаная ў інтэрнэце "злодзеямі", кажа гітарыст гурта Сяргей Кузьмянкоў. Цягам апошніх месяцаў каманда абкатвае праграму на канцэртах — назірае за рэакцыяй публікі і ўносіць карэктывы ў запіс.
"Мы пасталелі. Мы цяпер падобныя на ТТ-34, якія пасталелі", — інтрыгуе Кузьмянкоў.
Прэзентацыя песень з трэцяй пласцінкі гомельскага гурта адбудзецца ў межах фестывалю маладой беларускай музыкі "Басовішча-2014", які пройдзе 18-19 ліпеня ў польскім Гарадку.
Фота: www.tt34.com