Турчынаў адмовіўся падпісваць закон пра амністыю баевікоў
Ён адправіў дакумент назад у адміністрацыю прэзідэнта Парашэнкі.
Кіраўнік Вярхоўнай рады Аляксандр Турчынаў адмовіўся падпісаць закон пра амністыю баевікоў на Данбасе. Гэты закон быў прадугледжаны мінскімі дамоўленасцямі.
Аднак Турчынаў паведаміў, што адправіў дакумент назад у адміністрацыю Парашэнкі, паведамляе podrobnosti.ua. На думку спікера Вярхоўнай рады, сёння няма перадумоў, каб тэрарысты на Данбасе атрымалі амністыю. Па яго словах, ні баевікі, ні расійскія вайскоўцы на Данбасе не збіраліся выконваць умовы мінскіх пагадненняў.
Фота — ipukr.com