Турцыя адмовілася прасіць прабачэння ў Расіі за збіты самалёт

Турцыя адмовілася прасіць прабачэння ў Расіі за збіты самалёт

Турцыя адмовілася прасіць прабачэння ў Расіі за збіты самалёт Су-24. Пра гэта заявіў прэзідэнт Рэджэп Тайіп Эрдаган (на здымку). Ён лічыць, што гэта мусяць зрабіць расіяне, якія парушылі паветраную прастору Турцыі. Такога ж меркавання прытрымліваецца і міністр замежных спраў Меўлют Чавушоглу.

Нагадаем, 26 лістапада расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін запатрабаваў ад турэцкіх уладаў прабачэнняў і кампенсацыі за збіты расійскі самалёт. Адносіны Расіі і Турцыі рэзка пагоршыліся 24 лістапада, калі турэцкія знішчальнікі збілі расійскі бамбардзіроўшчык Су-24. Турэцкі бок сцвярджае, што гэта адбылося над турэцкай тэрыторыяй, расійскі — над сірыйскай і што самалёт не парушаў турэцкую мяжу. У выніку загінуў камандзір самалёта, а таксама марскі пехацінец, які ўдзельнічаў у ратавальнай аперацыі. Штурмана, які катапультаваўся, удалося выратаваць.

Пуцін паабяцаў, што Турцыя атрымае "адэкватны адказ", але не ваенны. І вось у Расіі пачаліся татальныя праверкі турэцкіх прадуктаў, грузы з Турцыі затрымліваюць на мытні. Расійскія турыстычныя кампаніі спынілі продаж пуцёвак у Турцыю, а расійскіх турыстаў, якія адпачываюць на турэцкіх курортах, папрасілі ў бліжэйшы час вярнуцца на радзіму.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі