Турма ў арэнду, трагедыя Мэраі Кэры і немцы, якія з'язджаюць з ФРГ — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Улады Эстоніі маюць намер прытуліць у сябе замежных злачынцаў. Для гэтага яны збіраюцца здаваць свае паўпустыя турмы ў арэнду. Пакуль міністры разважаюць над гэтай ідэяй, у французскіх Альпах імкліва растае "Ледзяное мора", паглядзець на якое прыязджае ўсё больш турыстаў.

Куды адпраўляюцца немцы, якія больш не хочуць жыць у Германіі, і чаму амерыканская спявачка Мэрая Кэры надзела жалобу, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".


Турмы ў арэнду

Эстонія збіраецца здаваць у арэнду турмы краінам Еўрасаюза, у якіх не хапае месца для зняволеных.

Паводле міністра юстыцыі Лізы Пакосты, сёння Эстонія з'яўляецца адной з чатырох краін ЕС, дзе злачыннасць знаходзіцца на нізкім узроўні. Зараз тры эстонскія турмы стаяць паўпустыя. У іншых эўрапейскіх дзяржавах злачыннасьць расце, і месцаў для зняволеных часам не хапае.

На думку эстонскіх уладаў, здача турмаў у арэнду прыцягне дадатковыя сродкі ў дзяржбюджэт. На здачы турмаў у арэнду краіна зможа зарабіць каля 30 мільёнаў еўра.

Кабінет міністраў пакуль што не абмяркоўваў гэтую прапанову. Перш чым яно будзе рэалізаванае, яго павінен ухваліць парламент. Досведам аналагічнай практыкі могуць падзяліцца Нідэрландыкраіна здавала турмы ў арэнду Нарвегіі.

 

Ледавік растае

Імкліва растае найбуйнейшы ў Францыі ледавік Мер-дэ-Гляс. Навукоўцы кажуць, што ён можа цалкам знікнуць ужо да канца нашага стагоддзя, але турысты баяцца, што гэта здарыцца яшчэ раней. Усё часцей яны прыязджаюць на курорт Шамані, каб жыўцом пабачыць "Ледзяное мора".  

Мы хацелі паглядзець на гэтыя глыбы лёду: што, калі ў канцы года іх ужо не будзе. Таму мы вырашылі прыехаць. Мы цудоўна разумеем, што ўсяго праз некалькі гадоў пейзаж будзе ўжо не такі, як раней, — кажуць вандроўнікі.

Тюрьма в аренду, трагедия Мэрайи Кэри и немцы, которые уезжают из ФРГ — #ИхНравы
Ледавік Мер-дэ-Гляс / wikipedia.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі