Турыстам у Мінску пачалі прадаваць "Карту госця"

Турыстам у Мінску пачалі прадаваць "Карту госця"

17 студзеня ў Мінску стартавалі продажы "Карты госця". Гэта турыстычная праграма, якая дае турыстам разнастайныя зніжкі і бонусы пры наведванні кавярняў, рэстаранаў, гатэляў, музеяў і г.д. Праект рэалізуецца сумесна УП "Мінгардаведка" і інфармацыйна-турысцкім цэнтрам "Мінск".

Жаданне скарыстацца новай паслугай ужо выказалі 29 чалавек, у тым ліку турысты з Кітая, Італіі, Германіі, Чэхіі, паведамляе БЕЛТА

Да Еўрагульняў 2019 года плануецца распрацаваць тэматычную "Карту госця Мінска", паведаміў дырэктар УП "Мінгардаведка" Барыс Васільеў.

Сёння ў праекце "Карта госця" (Minsk Card) удзельнічаюць 74 аб'екты, удакладняюць "Мінск-Навіны". Сярод іх 37 музеяў, комплексаў і іх філіялаў. Таксама карта дае права на зніжкі і бонусы ў 16 гатэлях камунальнай уласнасці, у васьмі гандлёвых сетках, якія ўключаюць больш за 50 магазінаў, у дзвюх кампаніях па пракаце аўтамабіляў і адной фірме па пракаце ровараў, у рэстаранах і кавярнях. 

Карта госця зробленая на базе пластыкавай карты і з'яўляецца адначасова праязным білетам, каб турысты маглі безлімітна карыстацца наземным транспартам суткі, двое ці трое. У метро па ёй можна зрабіць 10 паездак без прывязкі да часу дзеяння карты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі