Туск пра затрыманне Рамана Пратасевіча: Гэта акт дзяржаўнага тэрарызму

Дональд Туск і Раман Пратасевіч / калаж Еўрарадыё
Дональд Туск і Раман Пратасевіч / калаж Еўрарадыё

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі, былы кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск назваў сённяшнія падзеі з бортам Ryanair над Беларуусю актам дзяржаўнага тэрарызму. “Лукашэнка стаў пагрозай не толькі для грамадзян сваёй краіны, але і для міжнароднай бяспекі, — лічыць Туск. — Яго акт дзяржаўнага тэрарызму патрабуе неадкладнай і рашучай рэакцыі ўсіх еўрапейскіх урадаў і інстытутаў”.

23 траўня борта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс, сеў у Мінску праз пагрозу мініравання, пазней не пацверджаную. Пасажыраў рэйса, аднак, адправілі на дадатковы дагляд, падчас якога быў затрыманы блогер і фатограф Раман Пратасевіч, удзельнік каманды Святланы Ціханоўскай.

Дарэчы, Туск сустракаўся са Святланай Ціханоўскай падчас яе афіцыйнага візіта ў Грэцыю, пасля якога яна вярталася ў Літву такім жа рэйсам, як сённяшні, з якога ў Мінску знялі Рамана Пратасевіча.

На пасадку борта Ryanair ў Мінску і зажержание Пратасевіча ўжо адрэагавалі многія еўрапейскія палітыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі