TUT.by: КДБ зацікавіўся дырэктарам "Мінскканцэрта"

TUT.by: КДБ зацікавіўся дырэктарам "Мінскканцэрта"

Камітэт дзяржбяспекі затрымаў за хабар некалькіх чыноўнікаў у галіне культуры, піша TUT.by. 

Па звестках партала, у пятніцу, 13 сакавіка, у Магілёве затрымалі начальніцу ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірыну Жабараву. А ў нядзелю, 15 сакавіка, сілавікі звярнулі ўвагу на дырэктара "Мінскканцэрта" Андрэя Мікуцэвіча.

Паведамляецца, быццам абое яны атрымалі хабар (500 рублёў і 3500 рублёў адпаведна). Грошы даў прадстаўнік прыватнай кампаніі, якая займаецца светлавым афармленнем за перамогу ў конкурсных таргах і своечасовую аплату па дамове.

У КДБ журналістам заявілі, што не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра затрыманне чыноўніцы і дырэктара прадпрыемства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі