Колькасць хабараў на Віцебшчыне за год вырасла ў паўтара разу

Хабар, ілюстрацыйнае фота

Хабар, ілюстрацыйнае фота / Fotolia / staras

За 2023 год хабараў на Віцебшчыне выяўлена на 145% вышэй, чым за 2022-і. Пра гэта заявіў начальнік УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама Павел Бялянін, заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю".

Пры гэтым узровень карупцыі працягвае расці. За мінулы перыяд 2024-га ўжо выяўлена выпадкаў хабару на 24% больш, чым за мінулы год.

Паводле намесніка генпракурора Аляксея Стука, штогод ў Беларусі налічваецца каля 1300 карупцыйных злачынстваў. Да адказнасці прыцягваюць у сярэднім па 900 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі