Тых, хто заніжае падатковую базу, у Беларусі менш за 1%

Падаткі ў Беларусі / sb.by
Падаткі ў Беларусі / sb.by

За рэдкім выключэннем жыхары Беларусі спраўна плацяць падаткі. Пра гэта расказаў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

"96% падаткаплацельшчыкаў [у Беларусі] — гэта вельмі законапаслухмяныя суб'екты гаспадарання. З астатніх 4% каля 3%, а то і 3,5% — гэта тыя суб'екты, якія дапускаюць нейкія недакладнасці, памылкі альбо праз няведанне заканадаўства, альбо ў сілу нейкіх аб'ектыўных прычын. Да прыкладу, несвоечасовая выплата таму, што адсутнічаюць грашовыя сродкі на разліковым рахунку. І толькі дзесьці паўпрацэнта — ну, тое, што да 1% гэта дакладна, гэта там, дзе ідзе наўмыснае прыніжэнне падатковай базы, наўмысная мінімізацыя падатковых плацяжоў. І мы стараемся сваю кантрольную працу выбудоўваць такім чынам, каб менавіта з гэтым вузкім сегментам працаваць", — падзяліўся назіраннямі чыноўнік.

Падатковыя дэкларацыі, якія падаюцца ў электронным выглядзе, сёння аналізуюцца аўтаматычна. Звесткі аб знойдзеных памылках сістэма накіроўвае плацельшчыку. Па словах Налівайкі, за першае паўгоддзе 2019 года накіравана больш за 26 такіх апавяшчэнняў. 96% плацельшчыкаў выправілі памылкі, у суме даплаціўшы ў бюджэт каля 200 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі