У 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з лонданскім "Арсеналам"
У 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з лонданскім "Арсеналам". Лёсаванне прайшло ў панядзелак у швейцарскім Ньёне. Першы матч пройдзе 14 лютага на "Барысаў-Арэне", паядынак у адказ — 20 лютага.
БАТЭ прабіўся ў плэй-оф з другога месца ў групе, першае ў якой заняў "Чэлсі".
Летась БАТЭ гуляў з "Арсеналам" у групе Н Лігі Еўропы. На "Барысаў-Арэне" было паражэнне з лікам 2:4, у Лондане — 0:6.
Фота: Reuters
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 17.12