Іван Крыванос грае на хангу ў жывым эфіры Еўрарадыё (відэа)
Бязмежная імправізацыя. Магічнае гучанне. Гэта пра адзін з самых маладых інструментаў у свеце — ханг. Замовіць або купіць арыгінальны ханг у музычнай краме практычна немагчыма. Інструмент ніколі не вырабляўся масава. Неабходна звязвацца з вытворцам, пісаць яму папяровыя лісты, а пасля ехаць за ім і забіраць асабіста.
Нягледзячы на такія складанасці, у Беларусі ёсць музыкі, якія граюць на хангу.
13 ліпеня госць жывога эфіру Еўрарадыё Іван Крыванос раскрыў таямніцы свайго адзінага ў Беларусі арыгінальнага інструмента, распавядзе пра школу ханга ў Мінску і, вядома ж, пайграе сам.