У 2021-м незаконных перасячэнняў мяжы ЕС з Беларусі стала ў 10 разоў больш
У 2021-м незаконных перасячэнняў мяжы ЕС з Беларусі стала ў 10 разоў больш, чым у 2020 годзе. Іх было амаль 8 тысяч. Такая статыстыка прысутнічае ў дакладзе Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы Frontex. Найбольш складаная сітуацыя была ў другой палове года на польска-беларускай мяжы.
Агулам жа летась колькасць незаконных пераходаў у ЕС праз межы дасягнула максімума з 2017 года. Такіх выпадкаў налічылі каля 196 тысяч. Гэта на 57% больш, чым у 2020-м. Большасць затрыманых нелегалаў — гэта грамадзяне Туніса, Сірыі, Афганістана, Марока і Алжыра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.