У адборы на футбольны чэмпіянат свету-2018 Беларусь прайграла Балгарыі

У адборы на футбольны чэмпіянат свету-2018 Беларусь прайграла Балгарыі

У балгарскай Сафіі 13 лістапада адбыўся адборачны матч на чэмпіянат свету па футболе 2018 года. Беларуская зборная ў гасцяз сустракалася з нацыянальнай камандай Балгарыі і прайграла — 0:1. Адзіны гол у гульні на 10-й хвіліне забіў Івелін Папоў.

Пасля сустрэчы галоўны трэнер беларускай зборнай Аляксандр Хацкевіч адзначыў, што гульня ішла паміж роўнымі камандамі — як па выканальніцкім майстэрстве, так і па падборы гульцоў.

У групе А пасля чатырох тураў становішча камандаў выглядае наступным чынам: Францыя — 10 ачкоў (розніца мячоў 7-2), Галандыя — 7 (8-4), Швецыя — 7 (6-3), Балгарыя — 6 (6-10), Беларусь — 2 (2 -6), Люксембург — 1 (5-9).

Наступны тур адбудзецца 25 сакавіка 2017 года: Беларусь будзе сустракацца са Швецыяй, Люксембург — з Францыяй, Балгарыя — з Галандыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі