У Адэсе адбыўся выбух каля офісаў адразу трох грамадскіх арганізацый

У Адэсе ў ноч на нядзелю адбыўся выбух каля будынка былога рэстарана. Там маюць памяшканні тры грамадскія арганізацыі.

Як паведамляе УНІАН, гэта валанцёрскі цэнтр, які аказвае дапамогу байцам Антытэрарыстычнай аперацыі, "люстрацыйная камісія" і "Грамадзянскі корпус палка "Азоў".

Па словах відавочцы, памяшканне пацярпела ад выбуху не вельмі моцна. Мяркуючы па тым, што бомбу заклалі каля газавай трубы, тэрарысты спадзяваліся на моцныя разбурэнні. Дапамагло толькі тое, што газ у будынку зараз адключаны.

Дарэчы, у момант выбуху ў памяшканні знаходзіўся вартаўнік. Але ён быў у далёкім канцы, чытаў кнігу, і не пацярпеў.

Фота — dumskaya.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі