У Адэсе ва ўкраінскае шэсце кідалі дымавыя шашкі і камяні (анлайн-відэа)

Амаль адразу, калі шэсце рушыла ў бок вуліцы Дэрыбасаўскай, пачуліся выбухі ад разрыву светлашумавых гранатаў, у бок актывістаў паляцелі дымавыя шашкі, перадае УНІАН. Потым ва ўдзельнікаў праўкраінскага шэсця паляцелі камяні.



Пазней з'явіліся паведамленні, што ў раёне Саборнай плошчы чуваць выбухі і стрэлы. Актывісты абодвух бакоў кідалі адзін у аднаго камяні. Іх спрабавалі разняць міліцыянты.



Колькасць пацярпелых пакуль невядомая. Паведамляецца, што лідару адэскага Аўтамайдана Яўгену Развушкіну каменем сур'ёзна паранілі вочы. Журналісты кажуць, што ў прыхільнікаў Расіі бачылі траўматычную зброю. Мяркуючы па тым, што на асфальце валяюцца металічныя шарыкі, удзельнікі канфлікту таксама ўжываюць пнеўматыку.



Паводле неафіцыйных звестак, на рагу Дэрыбасўскай і Праабражэнскай вуліц загінуў чалавек. Яго фота з'явілася ў сацыяльных сетках.



Фота — УНІАН і з сацыяльных сетак


Live streaming video by Ustream

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі