У "Ахове птушак Бацькаўшчыны" адбыўся ператрус

У "Ахове птушак Бацькаўшчыны" адбыўся ператрус

31 жніўня сілавікі прыйшлі з ператрусам на офіс грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". 

Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі расказаў Радыё "Свабода", што ператрус працягваўся нядоўга. Сілавікі забралі копіі дакументаў, а тэхніку не чапалі. Па словах Вінчэўскага, было не асабліва зразумела, у рамках якой справы праводзіўся ператрус. 

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" — экалагічная грамадская арганізацыя. Яе мэта — спрыяць захаванню разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі. Яна з'явілася ў 1985 годзе як Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства. У 1995 годзе арганізацыя аб'ядналася з Заходне-Беларускім таварыствам аховы птушак і атрымала цяперашнюю назву. 

Ад сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый. У офісах праходзяць ператрусы, іх рахункі арыштоўваюць, прадстаўнікоў арганізацый затрымліваюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі