У кандыдатаў у КР ад кааліцыі Латушкі ў Беларусі праходзяць ператрусы
Арыштаваная кватэра, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі ў кватэрах кандыдатаў у Каардынацыйную Раду ад кааліцыі Паўла Латушкі праходзяць ператрусы. Пра гэта "Позірку" паведамілі ў прэс-службе кааліцыі.
"У гэтыя гадзіны ідуць масавыя ператрусы ў кватэрах сябраў выбарчага камітэта "Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду", які бярэ ўдзел на выбарах у КС дэмсіл Беларусі, і іх сваякоў. У кватэры прыходзяць супрацоўнікі КДБ, ажыццяўляюць ператрусы і арышт маёмасці. Нам ужо вядома пра 12 выпадкаў", — кажуць у прэс-службе.
21 траўня Следчы камітэт пачаў крымінальныя справы супраць усіх 257 кандыдатаў на выбары ў КР. У іх пагражаюць забраць маёмасць у Беларусі.
Выбары ў Каардынацыйную Раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да 23:59 27 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.