У Албаніі не выбралі прэзідэнта — не знайшлося кандыдатаў

У Албаніі не выбралі прэзідэнта — не знайшлося кандыдатаў

У Албаніі не выбралі прэзідэнта — не знайшлося кандыдатаў. У гэтай краіне прэзідэнта выбірае парламент. Правячая партыя на чале з прэм’ер-міністрам Эдзі Рамай вырашыла ў першым раўндзе галасавання кандыдатаў не вылучаць, інфармуе РІА “Новости”.

Спікер парламента Ілір Мета патлумачыў сітуацыю так: “Мы не прапанавалі кандыдатаў з мэтай прадэманстраваць наша жаданне весці дыялог з апазіцыяй па пытанню абрання новага прэзідэнта, каб дасягнуць кансенсуса з усімі палітычнымі сіламі Албаніі”.

Каб быць абраным, кандыдат у прэзідэнты мусіць набраць галасы 84 дэпутатаў з 140. Калі ў пяці раўндах галасавання прэзідэнт не выбіраецца, парламент распускаецца. З сярэдзіны лютага 2017-га албанская апазіцыя байкатуе парламент, яна патрабуе стварыць пераходны ўрад для падрыхтоўкі свабодных і сумленных выбараў.

У Албаніі не выбралі прэзідэнта — не знайшлося кандыдатаў
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі