У алімпійскую зборную памылкова выклікалі 67-гадовага пенсіянера
Тэкставыя паведамленні былі разасланыя выбраным гульцам Федэрацыяй хакея ЗША.
Аднак высветлілася, што форвард "Ванкувер Кэнакс" Раян Кеслер нядаўна змяніў нумар тэлефона. Таму адрасаванае яму паведамленне прыйшло на нумар 67-гадовага канадца, які жыве ў Ванкуверы.
Пенсіянер не разгубіўся і напісаў кіраўнікам амерыканскай зборнай, што, нягледзячы на ўзрост, з радасцю згуляе за зборную ЗША на Алімпіядзе ў Сочы. "Упэўнены, што ўсе ў Канадзе будуць задаволеныя, калі я згуляю за вашу каманду", — так закончыў сваё пасланне пенсіянер.
Федэрацыя, зразумела, хутка выправіла сваю памылку.