У апошнім матчы года хакеісты мінскага "Дынама" абнавілі антырэкорд

У апошнім матчы года хакеісты мінскага "Дынама" абнавілі антырэкорд

У апошнім матчы 2019 года ў чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" абнавіла свой антырэкорд. Сёлета ў яго былі дзве серыі па 11 паражэнняў. Першую яны змаглі перарваць, а вось другая працягнулася на наступны год і ўжо складае 12 прайграных матчаў.

30 снежня на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці амаль 9 тысяч балельшчыкаў дынамаўцы прайгралі рыжскаму "Дынама" — 0:2 (0:1, 0:0, 0:1). Мінскае "Дынама" саступіла аўтсайдэру канферэнцыі "Захад" і ўсёй КХЛ. Цяпер рыжане абагналі беларускі клуб на ачко, і мінчукі зноў апынуліся на дне.

3 студзеня "Дынама" едзе ў госці да ХК "Северсталь", а 5 студзеня прымае на "Мінск-Арэне" СКА.

У апошнім матчы года хакеісты мінскага "Дынама" абнавілі антырэкорд
Скрыншот pressball.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

У апошнім матчы года хакеісты мінскага "Дынама" абнавілі антырэкорд
@hcdinamoby

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі