У арандаванай кватэры Алеся Макаева і Юліі Сцяпанавай апісваюць маёмасць

У арандаванай кватэры Алеся Макаева і Юліі Сцяпанавай апісваюць маёмасць

Зранку 29 верасня на кватэру, якую здымаюць адзін з лідараў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў і яго жонка Юлія Сцяпанава, з'явіліся судовыя выканаўцы. Як піша "Беларускі дакументацыйны цэнтр", яны апісваюць усю маёмасць у кватэры.

Падставай сталі шматлікія штрафы Макаева за ўдзел у палітычных акцыях. Паводле яго ўласных падлікаў, такіх штрафаў назбіралася ўжо прыкладна на 10 тысяч долараў.

На пачатку года Макаеў страціў працу: на рынку, дзе ён шмат гадоў арандаваў павільён, з ім не працягнулі арэнду. Цяпер яму няма чым аплачваць штрафы.

Дарэчы, на арандаванай кватэры, дзе жывуць Макаеў, Сцяпанава і іх маленькая дачка, большая частка маёмасці належыць гаспадару. Кватэра арандаваная афіцыйна, са складаннем дамовы, дзе ёсць поўны пералік рэчаў, якія належаць гаспадару. Астатняя маёмасць належыць яго жонцы.

Тым не менш, па словах Сцяпанавай, судовыя выканаўцы забралі мікрахвалёўку, тэлевізар, посудамыйную і пральную машыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі