У арганізацыях Беларусі выявілі 140 тыс парушэнняў аховы працы

У арганізацыях Беларусі  выявілі 140 тыс парушэнняў аховы працы

У арганізацыях Беларусі за студзень-ліпень 2016 года выявілі болей за 140 тысяч парушэнняў правілаў і нормаў па ахове працы. Як паведамляе БЕЛТА, спецыяльныя мабільныя групы правялі 11,1 тысячы абследаванняў арганізацый АПК, будаўнічага комплексу і прадпрыемстваў іншага профілю. Такім чынам, у сярэднім на кожную арганізацыю прыпадае прыкладна 12 парушэнняў у сферы аховы працы.

Па выніках праверак у мясцовыя і распараджальныя органы накіравана 3,9 тысячы інфармацыяў для прыняцця мер рэагавання. Пытанні выканання заканадаўства аб ахове працы разгледжаныя на 299 пасяджэннях выканкамаў.

Паводле звестак Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у першыя сем месяцаў гэтага года ў арганізацыях краіны на вытворчасці загінула 75 супрацоўнікаў. Восем загінулых у момант траўмавання былі ў нецвярозым стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі