У Астане не было двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

Скончыўся двухдзённы рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. 19 сакавіка ён правёў перамовы з Нурсултанам Назарбаевым, 20 сакавіка паўдзельнічаў у трохбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным і прэзідэтам Казахстана. Асабістай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна не адбылося, адзначае Радыё Свабода.

Па выніках сённяшняй трохбаковай сустрэчы Лукашэнка заявіў, што, каб вырашыць праблему зніжэння тавараабароту (летась зніжэнне ў ЕАЭС склала 15-16%), трэба напоўніць рынак Еўразійскага эканамічнага саюза таварамі мясцовага паходжання. Назарбаеў прапанаваў выпрацаваць сумесны план дзеянняў па пераадоленні крызісных з'яваў у эканоміках трох краін. Пуцін адзначыў, што прыйшоў час гаварыць "пра магчымасці фармавання ў перспектыве валютнага саюза".

Аляксандр Лукашэнка запісаўся ў бібліятэку ў Астане (фота)

Кіраўнік Беларусі таксама заявіў у Астане, што напярэдадні 70-х угодкаў перамогі над нацызмам лідары трох краін павінны прадэманстраваць сваё адзінства.

Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў дамовіліся сустрэцца 8 траўня ў Маскве (фота)

Фота: rg.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі