У Астраўцы судзілі мужчыну, які паведаміў пра "бомбу" ў шматкватэрным доме

Хацеў на дапамогу выклікаць міліцыю, а патэлефанаваў ратавальнікам (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
У Астраўцы судзілі мужчыну, які паведаміў пра "бомбу" ў шматкватэрным доме. Здарэнне адбылося ў кастрычніку мінулага года. Жыхар Астравецкага раёна ўвечары вяртаўся дадому з працы, быў нецвярозы. Ён хацеў, каб на паведамленне пра "падрыхтоўку выбуху" прыехала міліцыя, але пераблытаў нумар — выклікаў ратавальнікаў.
Мужчына патлумачыў, што паспрачаўся са сваяком і хацеў на дапамогу выклікаць міліцыю. А каб яна хутчэй прыехала, прыдумаў "бомбу".
У выніку была распачата крымінальная справа. "Тэлефоннага тэрарыста" суд арыштаваў на тры месяцы. Яго мабільны тэлефон канфіскавалі. Таксама мужчына заплаціў кампенсацыю за прыезд ратавальнікаў — 606 рублёў 50 капеек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.