У аўтааварыі пад Барысавам загінулі тры чалавекі

ДТЗ у Барысаўскім раёне / прэс-служба МУС
ДТЗ у Барысаўскім раёне / прэс-служба МУС

Увечары 9 кастрычніка ў Барысаўскім раёне адбылося смяротнае ДТЗ, паведамляе прэс-служба МУС.

Каля 17:30 каля вёскі Дзямідаўка BMW, якім кіраваў 32-гадовы мужчына, выехаў на сустрэчную паласу і ўлабавую сутыкнуўся з мінівэнам Great Wall.

На месцы здарэння загінулі 42-гадовы кіроўца мінівэна і шасцігадовы хлопчык, які быў у салоне BMW.

У лякарню даставілі шасцярых чалавек, у тым ліку трох непаўналетніх (2005, 2007 і 2020 г.н.). Дактары не змаглі выратаваць жыццё 41-гадовай пасажырцы: яна сканала ў рэанімацыі.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) Крымінальнага кодэкса.
 

У аўтааварыі пад Барысавам загінулі тры чалавекі
У аўтааварыі пад Барысавам загінулі тры чалавекі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі