У аўторак у Беларусі чакаецца да 31 градуса цяпла

25 жніўня ў нашай краіне прагназуецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі пад вечар месцамі па паўднёвым захадзе Гродзеншчыны і Брэстчыны магчымыя кароткачасовыя дажджы. Тым не менш на большай частцы гэтых абласцей захаваецца надзвычайная небяспека пажару. Там сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровен небяспекі.

Вецер у аўторак прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе +10...+16, удзень чакаецца 25-29 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА. На паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 30-31 градусаў.

Цёплае і камфортнае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі