У Бабруйску выпала амаль 40% месячнай нормы ападкаў

26 ліпеня надвор'е ў Беларусі вызначалася вялікімі кантрастамі.

Так, у Гродне максімальная тэмпература была +19,8 градуса, а ў Брагіне на Гомельшчыне — +35,5 градуса.

Як адзначае БелаПАН, былі пабітыя рэкорды 52-гадовай даўнасці ў двух абласных цэнтрах: у Магілёве было зафіксавана +33,9 градуса (ранейшы рэкорд — +32), у Гомелі — +34,3 (+32,6).

Яшчэ адной асаблівасцю нядзелі сталі вялікія дажджы на паўднёвым захадзе і ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Так, у Бабруйску выпала 35 мм, або 35 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі. Гэта складае 39,8% месячнай нормы ападкаў. Таксама вялікія дажджы былі ў Клічаве — 26 мм (30,6%) і Магілёве — 23 мм (26,7%).

Фота: astana.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі